Сьвяты Юры біскуп Міціленскі, вызнаўца

Вялебны Юры, мітрапаліт Мітыленскі, з юнацкасьці вёў манаскі лад жыцьця, удасканальваючыся пераважна ў дабрадзейнасьці ціхмянамудранасьці. У валадараньне Льва Ісаўраніна (716 - 741) сьвяты зведаў ганеньні ад іканаборцаў і атрымаў найменьне Спавяданьніка.
У гады валадараньня Кастуся Парфірараднага (780 - 797) сьвяты Юры быў узьведзены на архірэйскую кафедру горада Мітылена, размешчанага на выспе Лесбас. Жыцьцё сьвяціцеля зьзяла цнотай і чысьцінёй і была падобная жыцьцю Анёльскаму. Ён меў дар цудатворства, выганяў нячыстых духоў і вылечваў невылечныя хваробы. Сьвяціцель адрозніваўся літасьцю, шчодра дапамагаў усім якія патрабуюць.
У канцы свайго жыцьця ў 815 годзе, падчас валадараньня іканаборца Льва Армяніна (813 - 820), сьвяты архіпастар быў выгнаны і сасланы ў Херсанес, дзе і сканаў пасьля 820 году. У гадзіну яго скону над горадам Мітылена на небе зазьзяла яркая зорка.