Вялебны Язэп песьняпісец

Сьвяты Язэп нарадзіўся на Сіцыліі каля 813 году, а каля яе ў 827 годзе занялі арабы, разам з сям’ёй пераехаў у Пелапанэс, потым у Тэсалоніку, дзе ўступіў у манастыр і атрымаў сьвятарскія сьвячаньні. Каля 40 году выправіўся ў Канстантынопаль, бо ў той час распаўсюдзілася іконаборства. Тымчасам праваслаўнае духавенства адправіла сьвятога Язэпа ў Рым, каб паведаміць Папу сьв. Льва ІІІ (795-816), пра небясьпеку і папрасіць дапамогі. Але па дарозе карсары яго схапілі і выслалі на Крыт. Праз некаторы час ён вярнуўся з выгнаньня і аддаліўся на пустэлю. Шмат мужна пацярпеў за праваслаўе, карыстаўся вялікай пашанай у тагачасных патрыярхаў. Памёр 3 красавіка 883 году. Атрымаў паэтычны дар, узбагаціў сваімі творамі літургічную традыцыю хрысьціянскага Усходу.

Вялебны Юры з Малеі

Сьвяты Юрый жыў ІХ стаг. у манастыры на гары Малея на Пелапанэсе.

Вялебны Зосіма

Вялебны Зосіма 53 гады вёў аскетычнае жыцьцё ў манастыры, потым спакусіўся, патрапіў у грэх славалюбства, але, пабачыўшы пакутнае жыцьцё сьв. Марыі Ягіпецкае (памяць 1 красавіка) пакаяўся і дажыў у сьвятасьці да ста гадоў.