Вялебны Мікіта Мідзікійскі, вызнаўца

Сьвяты Мікіта нарадзіўся ў Кесарыі ў Бітыніі. У дзяцінстве прыслугоўваў у храме і быў прыяцелем самотніка Сьцяпана. На ягоную параду ўступіў у манастыр сьв. Сяргея Мідзікійскага ў Брусе, збудаванага сьв. Нічыпарам (памяць 2 чэрвеня). Канстантынопальскі Патрыярх сьв. Тарасій (памяць 25 лютага), які займаў гэтую пасаду з 785 па 806 год, рукапаклаў Мікіту на сьвятара, а ягоны наступнік сьв. Нічыпар (806-815), згаданы вышэй, надаў яму тытул архімандрыта. У той час уступіў на патрыяршы пасад Леў Армянін (813-839) і неаднаразова руплівага шанавальніка іконаў, сьв. Мікіту, змушаў да адступніцтва, увязьняў, высылаў на выгнаньне. Пасьля ягонае сьмерці ў 824 годзе за цэзара Міхала ІІ (820-839) вярнуўся з выгнаньня і неўзабаве памёр.