Вялебны Ціт, цудатворца

Сьвяты Тыт жыў у ІХ стагоддзі, ад маладога веку вёў манаскае жыцьцё ў студыйскім манастыры недалёка Канстантынопаля. Сваім пакаяньнем, пакорай, паслухмянасьцю здабыў сабе любоў манаскай супольнасьці. Неўзабаве атрымаў сьвятарскія сьвячаньні. Быў для сваіх супольнікаў поўным любові, спагады і цярплівасьці. Ад маладосьці захоўваў чысьціню душы і цела. За сваю руплівасьць на шляху да дасканаласьці атрымаў дар чыніць цуды. У той час распаўсюдзілася гэрэзія іконаборства, і сьвяты Тыт усім сэрцам аддаўся шанаваньню іконаў. Памёр у вельмі пахілым узросьце, пакінуўшы сваім вучням дасканалы прыклад барацьбы за сьвятасьць.