Вялебны Іпацій, біскуп Гангрскі, цудатворца

Сьвяты Іпацій быў адным з 318 айцоў І Сусьветнага Сабору ў Нікеі ў 325 годзе. Паходзіў з Кілікіі, памёр мучаніцкай сьмерцю ў Галатыі (Малая Азія) у 325 годзе. Шмат паганаў навярнуў на хрысьціянства; заўсёды ставаў на абарону праўдзівай веры перад гэрэзіямі; меў дар чыніць цуды.