Вялебны Ян Лесьвічнік

Сьвяты Ян нарадзіўся каля 579 году, памёр каля 649 г. У 16-гадовым узросьце ўступіў у манастыр на Сынаі, які праз тры гады пакінуў і пайшоў на пустэлю, дзе перабываў 40 гадоў. Быў выбраны архімандрытам манастыра на Сынаі. У апошнія гады жыцьця вярнуўся ў пустэлю. Галоўнай справай сьвятога Яна лічыцца ягоны твор Лесьвіца да раю (т.зв. “Лесьвіца”, паводле сну Якуба (Быц 28.12), у якім ён у 30 разьдзелах прадстаўляе манаскую аскезу, у прыватнасьці нястомную барацьбу з галоўнымі заганамі манахаў (1-23) і працэс здабываньня цнотаў (24-30).