Сьцяпан Цудатворца

Сьвяты Сьцяпан жыў у часы цэзара Льва Армяніна (813-820). У сталым узросьце пачаў жыць манаскім жыцьцём і быў ігуменам манастыра. Яго выклікаў да сябе цэзар-іконаборца і загадаў яму адрачыся ад шанаваньня іконаў. Але сьвяты катэгарычна адмовіўся, назваўшы пры гэтым іконаборцаў бязбожнікамі. Пасьля шматлікіх катаваньняў, увязьненьня і выгнаньня сканаў.

Вялебны Іларыён Новы

Сьвяты Іларыён напрыканцы VІІІ стаг. быў ігуменам манастыра, называнага Пелікіт, недалёка ад Гелеспонта (паміж Мармуровым і Эгейскім морам). Пацярпеў за шанаваньне сьвятых іконаў каля 754 году.