Мучаніца Матрона Салунская

Сьвятая Матрона была служкай жонкі Салунскага ваяводы ў ІІІ або IV стаг. Тая, будучы габрэйкай, ішла аднойчы па звычаю ў сынагогу ў суправаджэньні служкі. Каля ўваходу ў сынагогу Матрона адстала і пайшла ў царкву. За гэта яе моцна зьбілі і кінулі ў вязьніцу, дзе на працягу чатырох дзён яна не атрымлівала ніякага пасілку. Праз нейкі час яе зноў зьбілі і неўзабаве мучаніца памерла.