Вялебны Якуб, вызнаўца, біскуп Катанскі

Сьвяты Якуб ад маладосьці быў манахам і асьвячаўся пастамі і цярплівым перанясеньнем розных выпрабаваньняў. Калі ж стаўся біскупам Катаніі, цярпеў ад перасьледаваньняў іконаборцаў, з якімі адважна змагаўся. Памёр ад голаду і смагі, мужна церпячы за веру ў часы панаваньня Льва Армяніна (813-820).