Вялебныя Ян, Сяргей, Патрык і інш. айцы, замучаныя ў лаўры сьвятога Савы

Гэтыя сьвятыя манахі ўсім сэрцам служылі Богу ў манастыры сьв. Савы недалёка ад Ерусаліму. У 796 годзе на іх некалькі разоў нападалі арабы, спадзеючыся атрымаць ад іх вялікую здабычу. Не знайшоўшы нічога, яны пачалі ў розныя спосабы катаваць убогіх манахаў, некаторых забілі мячом, іншых застрэлілі з лука, тых, што засталіся, разьдзерлі на кавалкі.