Сьвяты Кірыл, архібіскуп Ерусалімскі

Сьвяты Кірыл нарадзіўся ў 315 годзе. Атрымаў усебаковую адукацыю, сьвецкую і рэлігійную, вядомы як вялікі аскет і выдатны казальнік. Быў сьвятаром Ерусалімскай Царквы. У 350 годзе стаўся патрыярхам Ерусалімскім, але праз падступнасьць арыянаў тройчы быў пазбаўлены гэтай пасады. Калі ж Юліян Адступнік (361-363), затрымаўшыся падчас паходу на персаў у Ерусаліме, загадаў пабудаваць храм Саламона, сьвяты ў той жа час, спасылаючыся на словы прарокаў, пацьверджаныя Хрыстом, прылюдна заявіў, што не застанецца з яе каменя на камені. І сапраўды, уначы быў землятрус, які і спрычыніўся да разбурэньня храму.
Сьвяты Кірыл удзельнічаў у ІІ Сусьветным Саборы ў Канстантынопалі ў 381 годзе. Папа Леў ХІІІ абвясьціў яго доктарам Царквы. Патрыярх Кірыл пакінуў пасьля сябе творы, найбольш вядомыя з якіх гэта Катэхэзы, васемнаццаць навукаў, накіраваных да катэхуменаў, навучаньні, якія уводзілі ў таямніцу веры (містагагічныя). Памёр у 387 годзе.