Вялебны Аляксей, чалавек Божы

Імя Аляксей было дадзена ананімнаму сьвятому, які вядомы нам з сірыйскага паданьня 450-475 гг. пад імем Чалавек Божы. Паводле яе, сьвяты Аляксей жыў Эдэсе і быў жабраком, які зьбіраў міласьціну каля дзьвярэй храму, і якую пазьней раздаваў патрабуючым. Перад сьмерцю мусіў прызнацца царкоўнаму служцы, што ён на самай справе рымлянін, сын заможных бацькоў, схаваўся ў Эдэсе, каб пазьбегнуць шлюбу. Даведаўшыся пра гэта, мясцовы біскуп загадаў адчыніць труну сьв. Аляксея. У ёй знайшлі толькі бедную вопратку памерлага.
Існуюць і пазьнейшыя паданьні пра вялебнага Аляксея. Напрыклад, грэцкае, якое паходзіць з Візантыі ІХ стаг., у якім упершыню называецца імя Аляксей. Яе выкарыстоўваў сьв. Язэп Песьняпісец (памяць 4 красавіка), складаючы напрыканцы ІХ стаг. канон на Ютрані ў гонар Сьвятога. Заходняе ж паданьне называе імёны бацькоў і сьцьвярджае, што сьвяты Аляксей вярнуўся з Рым, дзе прабыў 17 гадоў, жывучы ў бядоце і самотнасьці, непазнаным нават сваімі бацькамі.