Мучанікі Сабін і Папа

Сьвяты мучанік Сабін быў прэфэктам ягіпецкага гораду Гэрмопаля. У часы перасьледаваньня хрысьціянаў за Дыяклетыяна (284-305) разам са сваімі сябрамі ён схаваўся ў закінутай вёсцы. Але ягоную схованку выкрыў за дзьве залатоўкі адзін жабрак, якому сьвяты заўсёды дапамагаў. Разам з сябрамі яго схапілі і пасьля вялікіх пакутаў мучанікаў утапілі ў Ніле ў 287 годзе.

Сьвяты Аляксандр, папа Рымскі

Пра сьвятога Аляксандра, Папу з 107 па 117 год, зьвестак вельмі мала. Верагодна ўвёў традыцыю бласлаўляць дамы асьвячанай вадой (насамрэч надаў хрысьціянскі зьмест паганскаму звычаю). Кажуць, што ён загінуў па дарозе з Рыму, але верагодней за ўсё яго блытаюць з іншым мучанікам з тым самым імем. Іншыя крыніцы падаюць, што на загад цэзара Адрыяна (117-138) ён быў спалены ў печы.