Мучанік Агапій і з ім 6 мучанікаў

Сьвятыя мучанікі жылі ў часы Дыяклетыяна (284-305), які кіраваў усходняй часткай Рымскай імперыі. Адкуль паходзіў Агапій невядома; Тымалай быў з Понту; Дыянісій – з Трыполя Фінікійскага; Роміл быў іпадыяканам царквы ў Дыяспалі; Публій і Аляксандр паходзілі з Газы. Іхнія душы былі напоўненыя любоўю да Хрыста, дзеля гэтае ж любові яны самі зьвязалі свае рукі ланцугамі і сталі перад судом кіраўніка Кесарыі Палестынскае Урбанам, які абяцаньнямі і пагрозамі намаўляў іх адрачыся ад Хрыста. Калі ж гэта не падзейнічала, ён загадаў іх забіць. Сталася гэта 4 сакавіка 304 году.