Вялебны Бенядыкт, заснавальнік заходняга манаства

Паняцьці сьвятасьці моцна адрозьніваліся на Захадзе і Ўсходзе. Усходняя сьвятасьць, хаця і мела шмат прыхільнікаў, была пасіўнай. На Захадзе ж вымагалася, каб муж сьвяты дзейнічаў, каб у імя Хрыстовае змагаўся ў бачны спосаб. Таму ж толькі на Захадзе разьвілася ў манастырах культура чыннасьці. Тут пазьней паўстала праграма перабудовы дзяржавы і грамадзтва, на што ніколі б не наважылася хрысьціянства на Ўсходзе. І ўласна сьв. Бенядыкт заснаваў новы спосаб манаскага жыцьця і даў яму правіла: Ora et labora. Нарадзіўся ў Нурсіі каля 480 году. Маючы 50 гадоў пакінуў багацьце і сваіх бацькоў і на самоце набліжаўся да Бога праз здабываньне цнотаў і аскетычныя практыкаваньні. За ім прыйшло шмат пасьлядоўнікаў, таму на гары Касіна ў Кампаніі збудаваў манастыр.