Мучанікі Кадрат, Кіпрыян, Павал, Дыянісій, Віктар і інш.

Гэтыя сьвятыя мучанікі, жыхары Карынту, жылі ў часы цэзара Дэцыя (249-251) і Валерыяна. Сьвяты Кадрат яшчэ дзіцём страціў маці і яго выхоўвала неба. Добры, мужны, хаця яшчэ дзіця, сваім аднагодкам, якія яго наведвалі, таксама дапамагаў імкнуцца да сьвятасьці. Гэта былі Кіпрыян, Павал, Дыянісій, Віктар і інш. Неўзабаве на іх данесьлі ўладам, што яны хрысьціяне. Іх увязьнілі і пасьля жорсткіх пакутаў забілі.