Сьвятамучанікі біскупы Хэрсанэскія: Васіль, Ахрэм, Капітон, Яўген і інш.

У часы цэзара Дыяклетыяна (284-305) біскуп Ерусалімскі Ярмон адправіў двох біскупаў абвяшчаць веру ў Хрыста: Ахрэма ў Скіфію і Васіля ў Херсанэс на Таўрыдзе (цяперашні Крым). Абодва загінулі мучаніцкай сьмерцю: Васіля ўкаменавалі жыды, а Ахрэма над Дунаем забілі пагане. Пасьля прышлі абвяшчаць Хрыста Яўген, Агатадор, Капітон, але пагане зноў паўсталі і забілі і гэтых. У той час прыслалі з Рыму Эўтэрыя, які, пабачыўшы жорсткасьць тых плямёнаў, паехаў у Канстантынопаль, каб прасіць падтрымкі ў цэзара Канстантына Вялікага (324-337). Дзякуючы гэтаму, яму ўдалося зьнішчыць паганства ў Херсанэсе і збудаваць сьвятыню. Сьвяты неўзабаве выправіўся ў Канстантынопаль, каб падзякаваць цэзару. Быў там прыняты з радасьцю, але на зваротным шляху загінуў у часе раптоўнай буры.