42 мучанікі Амарэйскія

Гэтыя юнакі, шляхетнага роду, якія займалі высокія пасады пры цэзары Тэафіле (829-842), вязьнямі былі вывезеныя ў Ірынопаль (цяперашні Багдад), калі Аморый, мітрапаліт Другой Галацыі, патрапіў ў рукі каліфа Маўтасэма (24 верасьня 838 году). Ні пагрозы, ні абяцаньні, ні пакуты і ўвязьненьне – нічога не змагло змусіць іх адрачыся Хрыста. Яны былі забітыя 6 сакавіка 848 году.