Сьвятамучанік Тэадот, біскуп Кірынейскі.

Сьвяты Тэадот жыў у часы Люцынія (308-324) і Сабіна, кіраўніка Кіпру. Нарадзіўся ў Галацыі (Малая Азія) у хрысьціянскай сям’і, атрымаў добрае выхаваньне і ад маладосьці прагнуў абвяшчаць Слова Божае паганам. Гэта прывяло яго на Кіпр. Тыя, хто навярнуўся да Хрыста праз ягонае прапаведваньне, захацелі мець яго сваім біскупам. За сваю місіную дзйнасьць яго жорстка мучылі, але гэта яго не зламала. Бачачы такую вытрываласьць, мучаніку загадалі ўбіць цьвікі ў пяты і прымушалі бегаць. Нарэшце кінулі ў вязьніцу. Тым часам, перамогшы Люцынія, на трон узышоў Канстантын Вялікі (306-337). Перасьлед спыніўся і Тэадот яшчэ два гады кіраваў сваёй паствай як біскуп Кірыніі.