Вялебны Касьян

Сьвяты Касьян нарадзіўся каля 360 году ў Правансіі. Атрымаў класічнае выхаваньне, каля 379 году разам са сваім сябрам Германам стаў манахам у Бэтлееме, пасьля выправіліся ў Ягіпет, дзе ў Тэбах і Скіце атрымаў манаскае выхаваньне. Праз 9/10 гадоў атрымаў дыяканскія сьвячаньні з рук сьв. Яна Залатавуснага, а ў 415 годзе – сьвятарскія. Пазьней пасяліўся з Марсіліі, дзе заснаваў мужчынскі і жаночы манастыр. Памёр каля 435 году.