Вялебны Васіль Дэкапаліт, вызнаўца і посьнік

Сьвяты Васіль жыў у часы цэзара іконаборцы Льва ІІІ Ісаўрыйскага (717-741). Быў манахам. За руплівы супраціў іконаборцам быў арыштаваны і ўвязьнены. Пасьля сьмерці перасьледніка выйшаў на волю і ў манастыры аддаваўся здабываньню сьвятасьці. Шматлікім людзям дапамог навярнуцца да праўдзівай веры. Памёр у 750 годзе.

Вялебны Касьян

Сьвяты Касьян нарадзіўся каля 360 году ў Правансіі. Атрымаў класічнае выхаваньне, каля 379 году разам са сваім сябрам Германам стаў манахам у Бэтлееме, пасьля выправіліся ў Ягіпет, дзе ў Тэбах і Скіце атрымаў манаскае выхаваньне. Праз 9/10 гадоў атрымаў дыяканскія сьвячаньні з рук сьв. Яна Залатавуснага, а ў 415 годзе – сьвятарскія. Пазьней пасяліўся з Марсіліі, дзе заснаваў мужчынскі і жаночы манастыр. Памёр каля 435 году.