Вялебны Пракоп Дэкапаліт, вызнаўца і посьнік

Сьвяты Пракоп нарадзіўся ў Дзесяціграддзі (Мк 7.31), жыў у часы цэзараў-іконаборцаў у VIIІ або ХІХ стаг. Вёў манаскае жыцьцё, аддаючыся аскетычным практыкам дасягнуў вялікай дасканаласьці. Адважна змагаўся з іконаборцамі, асуджаў гэрэзіі. Жорстка перасьледаваны, заўсёды ставаў на бок праўды. Праз ягонае заступніцтва адбылося шмат цудаў. Пасьля сьмерці цэзара-іконаборца Льва (716-741) вярнуўся ў манастыр да духоўнай барацьбы.