Сьвяты Тарас, архібіскуп Канстантынопальскі

Сьвяты Тарас нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Канстантынопалі. Быў першым сакратаром цэзара. З прычыны сваіх ведаў і цнотаў быў выбраны ў 784 годзе патрыярхам Канстантынопальскім. Вызнаў шанаваньне іконаў, дзякуючы чаму цэзары вярнуліся да традыцыі Айцоў, а Канстантынопальская Царква зьядналася з іншымі патрыярхамі на VII Сусьветным Саборы ў Нікеі ў 787 годзе. Спачыў у 806 годзе.