Вялебны Цімафей, які ў Сімвалах

Сьвяты Цімафей вёў манаскае жыцьцё верагодна спачатку ў манастыры “Сімвал” каля гары Алімп у Бітыніі ў часы іконаборства за цэзара Канстантына V Капраніма (741-775). Пасьля шмат гадоў у посьце і нястомнай малітве перабываў на пустэлі ў самотнасьці. Памёр у глыбокай старасьці каля 795 году.

Астап, архібіскуп Антыяхійскі

Сьвяты Астап з Памфіліі ў Малой Азіі, вельмі добра знаёмы са сьвецкімі навукамі і багаслоўскімі, быў спачатку біскупам у Сірыі, пасьля паводле рашэньня Айцоў Сабору ў Нікеі (325) пераведзены ў Антыёхію, удзельнічаў у Саборы, вусна і пісьмова змагаўся з гэрэзіяй Арыя. Гэтая руплівасьць выклікала нянавісьць некаторых біскупаў-арыянаў, якія сабраліся на памесным Сынодзе ў Антыяхіі і пазбавілі яго пасаду, выслаўшы ў Тракію. На выгнаньні біскуп нястомна змагаўся за чысьціню веры. Яму не дазволілі вярнуцца ў Антыёхію, ён памёр на выгнаньні на Філіпах у 337 годзе. Толькі праз шмат гадоў ягонае цела перанесьлі ў Антыёхію.