Вялікамучанік Тодар Тырон

Сьвяты Тодар быў легіянерам у войску цэзара Максіміяна і перабываў са сваім гарнізонам у Амазіі ў Понце (Малая Азія). У той час трываў самы доўгі перасьлед хрысьціянаў. Ён жа, будучы хрысьціянінам, адмовіўся складаць ахвяру рымскім бажкам. Трыбун даў яму час перадумаць. Сьвяты Тодар жа, каб падкрэсьліць, што ён асуджае паганства, падпаліў у Амазіі вядомую сьвятыню “маці багоў” Цыбеліі. У тую ж хвіліну быў арыштаваны і адданы на пакуты. Урэшце ў 306 годзе ён быў спалены жыўцом.