Мучанікі Памфіла, сьвятар, Парфіра, Валента і інш.

Сьвяты Памфіл, народжаны ў Бэйруце (цяпер Лібан) у шляхетнай сям’і, дзе атрымаў першапачатковую адукацыю, навучаючыся ў Александрыі, быў вучнем маладога Арыгена. Вярнуўшыся ў родную Кесарыю Палестынскую мясцовы мітрапаліт Агапій высьвяціў яго на сьвятара. Ён заклаў у горадзе бібліятэку, сабраў у ёй творы Арыгена і іншых царкоўных пісьменьнікаў, а таксама кнігі Сьвятога Пісьма, сьпісаныя з самых старых копій. Ягоным вучнем быў гісторык Яўсей, які напісаў ягоную біяграфію і называў сябе “сынам Памфіла”. У часы пераследу хрысьціянаў за Дыяклетыяна і Максіміна (307) быў увязьнены, мучаны і праз колькі гадоў забіты.
Шэсьць іншых мучанікаў з іншых правінцый і пяць з Ягіпту пацярпелі мучаніцтва ў тыя самыя дні. Гэта былі супрацоўнікі сьв. Памфіла – дыякан Валент, юнак Парфір і Павал.