Вялебны Аўксент

Сьвяты Аўксент вядомы быў сваім выхаваньнем і цнатлівым жыцьцём. Ён пакінуў службу пры двары цэзара і пачаў манаскае жыцьцё на гары ў Бітыніі. Суворы спосаб жыцьця і вернасьць праваслаўнай багаслоўскай навуцы спрычыніліся да таго, што ён ўвайшоў у барацьбу з гэрэзіямі Эўтыхія і Нэсторыя. Удзельнічаў у IV Сусьветным Саборы ў Халкідоне (451), а пасьля выдаліўся на пустэлю недалёка ад Халкідону. Памёр у глыбокай старасьці каля 473 году.

Вялебны Марон

Сьвяты Марон нарадзіўся ў IV стагоддзі ў Сірыі. Увесь свой час праводзіў пад адкрытым небам у малітве, чуваньнях і посьце. Атрымаў ад Бога дар аздараўленьня хваробаў і выгнаньня дэманаў. Тых, хто зьвяртаўся да яго, заахвочваў быць устрыманымі, турбавацца пра збаўленьне, супраціўляцца гневу і хцівасьці. Сьвяты Марон быў сябрам сьв. Яна Залатавуснага, памёр каля 423 году ў сталым узросьце.