Вялебны Мартыніян

Сьвяты Мартыніян, які паходзіў з Кесарыі Палестынскае, быў манахам і вёў пустэльніцкае жыцьцё ў горах. Пасьля 25 гадоў аскетычнага жыцьця быў спакушаны д’яблам. Аднаго дня павея паспрачалася з распусьнікамі, што давядзе пустэльніка да граху. Прыйшла да яго ўначы ў лахманах і казала, што заблукала, баіцца, каб на яе не напалі дзікія зьвяры і прасіла пра начлег. Сьвяты пусьціў яе, бо надвор’е і сапраўды было жахлівае. Уначы яна пераапранулася ў адзеньне прастытуткі і лісьлівымі словамі намаўляла сьвятога да граху. Мартыніян жа ў тую ж хвіліну выбег на двор, распаліў вогнішча і стаў на палаючыя вуглі, кажучы сабе: “Няшчасны Мартыніяне, калі так цяжка вытрываць гэты часовы вагонь, то як жа зьнясеш вагонь вечнага пакараньня?”. Кабета, уражаная гэтым відовішчам, пакаялася і навярнулася. Ёйнае імя было Зоя. Калі ў Мартыніяна загаіліся папаленыя ногі, ён уцёк на каменную выспу пасярод мора. Жыў там пад адкрытым небам некалькі гадоў; еў тое, што час ад часу прывозіў яму выпадковы марак. Але і там таксма быў спакушаны. Аднаго разу пасьля буры марскія хвалі прынесьлі на выспу разам з рэшткамі карабля жанчыну на імя Фацінія (Сьвятлана).
Мартыніян дапамог ёй выбрацца на бераг, пакінуў ёй свой хлеб і ваду, а сам кінуўся і ваду і паплыў. Два дэльфіны дапамаглі яму даплысьці да берага. Ад таго часу яшчэ 6 гадоў ён падарожнічаў. І так сярод спакусаў і перамогаў аддаў Богу душу. Фацінія жыла на высьпе яшчэ 6 гадоў.