Сьвяты Мялецій, біскуп Антыяхійскі

Сьвяты Мялецій нарадзіўся ў Мелітэне ў Малой Арменіі. Быў чалавекам пабожным, шчырым. Спачатку выбраны на біскупа Сэбастыі, пасьля пераведзены на біскупскую сталіцу ў Антыёхіі. Ён займаў гэтую пасаду ў часы барацьбы з арыянамі. Станоўча выказваўся за нікейскае вызнаньне веры, за што некалькі разоў быў пазбаўлены пасаду ў часы цэзараў Канстанса (337-350) і Валенса (364-378). Удзельнічаў у скліканым цэзарам Тэадосіям Вялікім (379-395) Саборы ў Канстантынопалі. У хуткім часе памёр.