Сьвятамучанік Ўлас, біскуп Севастыйскі

Сьвяты Ўлас верагодна быў лекарам. Аднак пакінуў сваю прафесію і сышоў на пустэлю і аддаўся сузіраньню Бога. Пасьля сьмерці біскупа Сэбастыі ў Арменіі духавенства і вернікі абралі яго сваім пастырам. У часы перасьледаваньня хрысьціянаў за цэзара Люцынія (306-323), памятаючы словы Хрыста: “Калі вас будуць перасьледаваць у адным горадзе, уцякайце ў іншы” (Мц 10.23), схаваўся ў горнай пячоры і адтуль кіраваў епархіяй. Перасьледавацелі кінулі яго ў вязьніцу. Там ён аздаравіў хлопца, які меў хваробу горла. Забіты за веру ў 316 годзе.