Мучанік Харламп

Сьвяты Харламп жыў у Малой Азіі ў часы цэзара Сэптымія Сэвэра (193-211) і прэфэкта Люцыяна. За абвяшчэньне Хрыста з яго зьнялі сьвятарскую вопратку і пасьля садралі скуру. Прэфэкт, раз’юшаны вытрываласьцю Харлампа, загадаў павесіць яго на дрэве і сам крукамі рваў ягонае цела. У тую хвіліну адпалі ў яго рукі па локці. Народ, што быў пры гэтым прысутны, упаў на зямлю і прасіў Мучаніка маліцца, каб адвярнуў Госпад свой гнеў. Таксама і прэфэкт прасіў пра аздараўленьне, што і споўнілася адразу. Бачачы такія цуды, шмат людзей навярнулася. Але прэфэкт, трываючы ў сваім супраціве, загадаў усіх іх схапіць і забіць.