Мучанік Нічыпар

Мучанік Нічыпар жыў у ІІІ стаг. Між ім і нейкім сьвятаром Сапрыцыям часта вынікалі спрэчкі і адкрытая варажнеча. Сьвяты Нічыпар часта прасіў прабачэньня, але бязвынікова. Калі пачаліся перасьледаваньні хрысьціянаў, Сапрыцый быў арыштаваны адным з першых, адданы на пакуты і ўрэшце забіты. Калі яго вялі на страту, сьв. Нічыпар са сьлязьмі прасіў пра прабачэньне, называў яго сьвятым мучанікам, які хутка стане перад тварам Творцы і атрымае вянок перамогі. Але Сапрыцый быў няўмольны і не хацеў прымірыцца са сваім братам, таму Бог адабраў ад яго сваю ласку. І толькі тады, калі ўжо меў быць страчаны, спалохаўся сьмерці і згадзіўся скласьці ахвяру паганскім бажкам. Нічыпар прасіў яго, каб не губіў сваёй душы, каб вытрываў у веры. І тым сам вызнаў веру ў Хрыста, аддаўся кату і на загад тырана быў пакараны сьмерцю замест Сапрыцыя. Адбылося гэта ў 257 годзе.