Вялебны Вукол, біскуп Сьмірнскі

Сьвяты Вукол быў вучнем сьв. Яна Евангеліста, які прызначыў яго першым біскупам Сьмірны. Навярнуў на хрысьціянскую веру шмат паганаў і аўчарню сваю абараняў ад ворагаў бачных і нябачных. Перад сьмерцю рукапаклаў на свайго наступніка сьв. Палікарпа (памяць 23 лютага), таксама вучня сьв. Яна. Памёр каля 100(105) году. На ягонай магіле вырасла міртавае дрэва, якім многія лекаваліся ад хваробаў.