Мучаніца Агата

Сьвятая Агата паходзіла з вядомага роду ў Катаніі (Сіцылія) і жыла ў ІІІ стаг. Была незвычайна прыгожаю душою і целам. Не захацела стацца жонкай прэфэкта гэтага гораду Квінтыяна, за што яе аддалі ў публічны дом, а потым кінулі ў вязьніцу, дзе адцялі ёй грудзі; ёй зьявіўся сьвяты апостал Пётр і аздаравіў яе; нарэшце яе спалілі на распаленых вуглях. Пасьля яе сьмерці падчас выбуху Этны гарачая лава абмінула горад, гэты цуд прыпісваецца заступніцтву сьв. Агаты. Таму ад гэтага моманту яе шануюць як апякунку Катаніі.