Праведныя Сымон Богапрыемца і Ганна Прарочыца

Сьвятому Сымону праз Духа Сьвятога было сказана, што не памрэ, пакуль не пабачыць Месію. Таму жыцьцё ягонае было цудоўным чынам прадоўжанае. Узяўшы на рукі Дзіцятка Ісуса, натхненьнем Духа Сьвятога прамовіў прароцтва пра Яго і адразу паводле свайго жаданьня аддаў Богу душу.
Прарочыца Ганна, дачка Фануіла, з пакаленьня Асэр, праз сем гадоў свайго замужжа аўдавела. Яна выправілася ў Ерусалім у Сьвятыню і там правяла ў малітве і посьце свайго жыцьцё. Яна мела ласку бачыць Госпада, якога прынесьлі ў Сьвятыню Яго Маці і сьв. Язэп. Яна ўславіла Бога і ўсім прысутным адкрыта абвясьціла: гэтае Дзіцятка ёсьць Бог, Які стварыў неба і зямлю, гэта Хрыстос, якога абвяшчалі прарокі.