Сьвятыя цудатворцы і бескарысьлівыя лекары Кір і Ян

Сьвяты Кір, калі верыць традыцыі, паходзіў з Александрыі. Ян быў жаўнерам у Эдесе ў Месапатаміі. Пацярпелі пакутніцкую сьмерць у Егіпце каля 311 году. Каля іх труны адбылося шмат цудаў. Называюцца бескарысьлівымі, бо з бескарысьлівай ласкі Хрыста лекавалі розныя хваробы і немачы.