Сьвяты Ахрэм нарадзіўся ў Месапатаміі каля 300 году. Ягоны бацька, паганскі сьвятар, выгнаў яго з дому за сімпатыю да хрысьціянаў. Некаторы час яго перахоўваў у сябе сьв. Якуб, біскуп Нізібіі, які даў яму добрае выхаваньне. Дасягнуўшы васемнаццацігоддзя прыняў хрост і распачаў манаскае жыцьцё, быў высьвячаны на дыякана і стаўся настаўнікам ў вядомай хрысьціянскай школе ў Нізібіі. Каментаваў таксама Сьвятое Пісьмо і тлумачыў дагматы веры. Калі з палітычных прычынаў Нізібія перайшла да Персіі, шматлікія хрысьціяне, а з імі і сьв. Ахрэм, пакінулі бацькаўшчыну і перасяліліся ў Эдэс, дзе сьв. Ахрэм працягваў навучаць. Памёр у 373 годзе. Напісаў па-сірыйску шмат рэлігійных гімнаў, які былі перакладзеныя на грэцкую мову. Вызначаўся асаблівай пабожнасьцю да Багародзіцы. Нам таксама вядомы малітвай, якую прамаўляем у часе Вялікага Посту “Гопадзе і Ўладару жыцьця майго...”