Вялебны Ксенафонт, жонка яго Марыі і сыны Аркадзь і Ян

Сьвяты Ксенафонт быў сенатарам у Канстантынопалі. Абодвух сваіх сыноў адправіў у Бэйрут у Феніцыі (цяперашні Лібан), вывучаць права. У часе дарогі яны ледзьве не загінулі. Ксенафонт з жонкай Марыяй выправіліся на іхнія пошукі. Калі знайшлі сыноў у Ерусаліме, апранутых у манаскія габіты, самі пачалі манастырскае жыцьцё. Сьвяты Ян і сьвяты Аркадзь памерлі на пустэлі, дзе вялі аскетычнае жыцьцё. Ксенафонт жа з жонкаю разьдзяліліся: ён пайшоў на пустэлю, яна жыла ў таварыстве пабожных кабетаў. Скончылі сваё мілае Богу жыцьцё на пачатку IV стаг.