Сьвяты Рыгор Багаслоў

Сьвяты Рыгор нарадзіўся ў Кападокіі ў Малай Азіі. Рупліва навучаўся ў Кесарыі, Александрыі і Афінах. У Афінах запрыязьніўся са сьв. Васілём (успамін 1 студзеня). Абодва сталіся пазней манахамі і біскупамі. Сьвяты Рыгор стаў біскупам Назіянзу і пазьней патрыярхам Канстантынопаля (379-381). Абараняў сваіх авечак ад арыянскай гэрэзіі, а потым у хуткім часе адмовіўся ад пасаду патрыярха і адправіўся ў Назіянз, каб прысьвяціць сябе малітве і вывучэньню тэалогіі. Ягоныя творы вызначаліся такою глыбінёй, што яго назвалі “Багасловам”. Пакінуў пра сябе ўспамін як багаслоў, гуманіст і паэт. Памёр каля 390 году. Да 950 году ягоныя мошчы спачывалі ў Назіянзе, а пазьней былі перанесеныя ў Канстантынопаль, а ў 1505 годзе ў базыліку сьв. Пятра ў Ватыкане. 26 лістапада 2004 году Папа Ян Павал ІІ вярнуў іх у Канстантынопаль.