Вялебная Аксіньня Рымлянка

Вялебная Ксенія нарадзілася на пачатку V стагоддзя ў Рыме ў шляхетнай хрысьціянскай сям’і. Бацькі хацелі бачыць яе замужняй. Калі было ўсё падрыхтаванае да шлюбу, з двума служкамі ўцякла ў Александрыю. Назвалася Ксеніяй, бо раней звалася Эўзэбіяй, каб падмануць бацьку, які яе шукаў. Выпадкова сустрэла ігумена манастыра сьв. Андрэя і папрасіла, каб узяў іх з сабою. Так яна апынулася ў Малай Азіі, там купіла зямлю, збудавала манастыр сьв. Сьцяпана Першамучаніка. Сваё сьвятое жыцьцё скончыла ў другой палове V стаг.