Апостал Цімафей

Цімафей (+ к. 80 г.), апостал з ліку сямідзесяці, вучань і спадарожнік апостала Паўла, біскуп Эфескі.
Да веры Хрыстовай Цімафей быў навернуты, па ўсёй верагоднасьці, самім апосталам Паўлам, калі той у першы раз праходзіў з пропаведдзю Евангельля лікаонскія гарады. Атрымаўшы пра Цімафея пахвальныя водгукі з боку браціі Лістры і Іконкі і асабіста пераканаўшыся ў яго высокіх маральных якасьцях, апостал абраў яго ў прапаведнікі Евангельля.
Сканаў Цімафей пакутніцкай сьмерцю ў валадараньне Даміціана.