Вялебны Макар Ягіпецкі

Сьвяты Макар нарадзіўся ў Высокім Ягіпце каля 300 году. "Ён жыў, -- кажа Паладзій, -- 90 гадоў, з якіх 60 гадоў правёў на пустэлі, дзе жыў у вялікай аскезе. Быў настолькі ўважлівым да ўсяго, што яго называлі "маладым старцам". Чыніў такія посьпехі на шляху да дасканаласьці, што ўжо ў 40 гадоў атрымаў дар выганяць дэманаў і прадказваць будучыню. Атрымаў сьвятарскія сьвячаньні. Памёр каля 390 году.