Сьвятыя Апанас і Кірыл, архібіскупы Александрыйскія

Сьвятыя Апанас і Кірыл, архібіскупы Александрыі, маюць супольны дзень памяці ва Ўсходняй Царкве на знак удзячнасьці ім за шматгадовую нястомную працу над фармулёўкай хрысьціянскіх дагматаў і руплівую абарону іх ад хібнага навучаньня гэрэтыкаў.