Вялебныя айцы ў Сінаі і Раіфе забітыя

Сьвятыя айцы, забітыя сарацынамі і вандруючымі арабскімі плямёнамі вялі аскетычнае жыцьцё ў манастырах і пячорах Сынаі. Яны ўцяклі туды з Ягіпту, дзе панавала крывавае перасьледаваньне хрысьціянаў у часы імператара Рымскага Дэцыя (249-251). У Сынайскіх пячорах яны харчаваліся толькі расьлінамі. Нянавісьць шатана падбухторыла супраць іх арабскія плямёны, якія шмат разоў нападалі на манахаў: першы раз у часы Дыяклетыяна ў 305 годзе, другі раз у часы Валенса 28 сьнежня 370 году і ўрэшце ў 400 годзе за Аркадыя. Царква наказвае нам шанаваньне гэтых сьвятых манахаў 14 студзеня. Каб абараніць іх ад нападаў розных паганскіх плямёнаў цэзар Юстыніан у 527 годзе збудаваў цудоўны манастыр, вядомы з ІХ стаг. як манастыр сьв. Кацярыны, які існуе яшчэ да сёньня.