Сьвятыя мучанiкі Ярмiл i Стратонiк

Мучанiкi Ярмiл i Стратонiк былi па паходжаньнi славянамi, жылi ў IV стаг., у часы перасьледу хрысьцiянаў цэзарам Лiцынiям (307-342). Ярмiл быў дыяканам у горадзе Сiнгiдунум (цяперашнi Белград) над Дунаем. Цярпеў вялiкiя пакуты за Хрыста i быў забiты .
Сьвяты Стратонiк быў тайным хрысьцiянiнам. Бачачы пакуты свайго сябра Яомiла, ня мог устрымацца ад сьлёзаў i вызнаў прылюдна сябе хрысьцiянiнам. Яго напаткаў лёс ягонага сябра. Абодвух iх загарнулi ў сецi i ўкiнулi ў Дунай. Праз некалькi дзён хрысьцiяне знайшлi iхнiя целы на беразе i пахавалi недалёка ад сучаснага Белграду.