Вялебны Юрый Хазевіт і Амільян вызнаўца

Вялебный Юрый Хазевіт нарадзіўся на Кіпры. Пасьля сьмерці бацькоў выправіўся ў Палестыну, каб пакланіцца сьвятым мясьцінам. Там паступіў у манастыр, які знаходзіўся паміж Ярданам і Ерусалімам. Праз нейкі час стаў там ігуменам і быў для манахаў узорам у пастах, чуваньнях і аскезе. Памёр у 614 годзе.

Вялебная Дамініка

Сьвятая Дамініка паходзіла з ваколіцаў Карфагену. Жыла ў часы цэзара Тэадозія Вялікага (379-395). Выхаваная бацькамі ў пабожнасьці, таемна пакінула дом і выправілася ў Александрыю. Там яна пасялілася ў чатырох паганскіх жанчынаў, якіх навярнула да хрысьціянства, і разм з імі выправілася ў Канстантынопаль, дзе іх прыняў патрыярх Нектарый (381-397) і ахрысьціў. У хуткім часе сьв. Дамініка выбрала манаскае жыцьцё. Праз вялікую ўнутраную барацьбу дасягнула сьвятасьці. Мела дар лекаваньня хваробаў, прадказаньня будучыні. Дзякуючы гэтаму шмат людзей з навакольля пачало клапаціцца пра вечнае жыцьцё, пра душу. Адышла з гэтага сьвету ў глыбокай старасьці ў часы цэзара Зянона (379-476).