Мучанікі Тэапемта і Тэона

Сьвятыя мучанікі Тэапемт і Тэона пацярпелі мучаніцтва ў Нікамедыі ў 303 годзе. Першы быў там біскупам у часы Дыяклетыяна (284-305). Супраціўляючыся аддаваньню пашаны бажкам, абараняў веру ў Хрыста. За адмову скласьці ахвяру Апалону яго ўкінулі ў распаленую печ, але моцай Божай ён быў захаваны ад сьмерці. Цэзар уначы падышоў да печы і пабачыў сьвятога жывым і заглыбленым у малітву. Ён прыпісаў гэта дзеяньню чараў і загадаў мучыць сьв. Тэапемта голадам і смагай, але і на гэты раз мучанік не пацярпеў. Тады цэзар паклікаў вядомага чараўніка Тэона, які мусіў зьнішчыць “чары” Тэапемта. Ён падрыхтаваў атруту і пачатаваў ёй сьвятога. Але і яна не зрабіла шкоды мучаніку. Тады сам чарадзей паверыў у Хрыста, за што разам з Тэапемтам яго ўкінулі ў вязьніцу, дзе сьвяты яго наставіў у веры ў Хрыста і ахрысьціў. Назаўтра Дыяклетыян зноў змушаў Тэапемта адмовіцца ад Хрыста, але бачачы нязломную волю сьвятога аддаў яго шматлікім пакутам, пасьля якіх ён памёр. А Тэона, які адмовіўся скласьці ахвяру паганскім бажкам, жывым пахавалі ў глыбокім рове. Сталася гэта ў 303 годзе.

Вялебная Сінклітыкія Александрыйская

Вялебная Сінклітыкія,незвычайнай прыгажосьці, паходзіла з Александрыі. Ад маленства марыла падабацца Богу. Палюбіла чысьціню і не хацела выйсьці замуж. Пасьля сьмерці бацькоў раздала бедным сваю маёмасьць і разам са сваёй сястрой, якая была сьляпой, сталіся манахінямі і пасяліліся ў склепе сваіх родных. Але вестка пра іх пабожнае жыцьцё хутка разьнеслася па навакольлі і да іх прыйшло шмат пабожных жанчынаў, якія аддаліся духоваму кіраўніцтву сьв. Сінклітыкіі. На васьмідзесятым годзе жыцьця яе спаткала цяжкая хвароба, але яна з хрысціянскай цярплівасьцю пераносіла ўсе пакуты і памерла ў 350 годзе.