Прарок Малахія

Сьвяты прарок Малахія жыў за 400 гадоў да Раства Хрыстовага ў часы вяртаньня габрэяў з палону бабілёнскага. Быў апошнім са старазапаветных прарокаў.

Мучанік Гардзей

Сьвяты мучанік Гардзей нарадзіўся ў канцы ІІ стаг. у Кесарыі Кападакійскае ў хрысьціянскай сям’і. У сталым узросьце паступіў на вайсковую службу. У часы перасьледаваньня хрысьціянаў пакінуў сьвет і адышоў на пустэлю, каб добра падрыхтавацца да вызнаньня Імя Хрыста Збаўцы. У 320 годзе Гардзей адкрыта выступіў у абарону хрысьціянаў перад прэфэктам гораду. Пасьля страшных пакутаў яму адсяклі галаву.