У восьмы дзень па сваім наражэньні Госпад наш Ісус Хрыстос, згодна са старазапаветным законам, прыняў абрэзаньне, як кожнае немаўля мужчынскага полу на знак Запавету Бога з Абрагамам і ягонымі нашчадкамі. Яму дадзена было імя Ісус, абвешчанае арханёлам Габрыэлем у момант Дабравешчаньня Найсвяцейшай Дзеве Марыі (Лк 1.31-33-2.21)
Сьвяты Васіль Вялікі праз свайго бацьку, таксама Васіля, зьвязаны з правінцыяй Понтам, а праз сваю маці Эмілію з Кападокіяй. Нарадзіўся ў Кесарыі Кападакійскае каля 329-330 году. Вучыўся ў Кесарыіі, Канстантынопалі, Афінах, дзе пазнаёміўся з сьв. Рыгорам з Назіянзу (памяць 25 студзеня). Вярнуўшыся ў Кесарыю каля 356 году адышоў у пустэлю ў навакольлі Нэакесарыі, дзе ягоная маці і сястра сьв. Макрына (памяць 19 ліпеня) жылі манаскім жыцьцём. Тут ён напісаў свае аскетычныя творы. Тут жа атрымаў біскупскія сьвячаньні з рук архібіскупа Кесарыі, і пасьля ягонае сьмерці замяніў яго на біскупскім пасадзе ў 370 годзе. Рупліва змагаўся з гэрэзіямі, памёр 1 студзеня 379 году. За сваю багаслоўскую дзейнасьць, шматлікія аскетычныя творы, манастырскія ўставы, каментары Сьвятога Пісьма быў названы “Вялікім”.