Нядзеля Сьвятых Айцоў І Усяленскага Сабору

У гэтую нядзелю чыніцца ўспамін Айцоў Першага Сусьветнага Нікейскага Сабору 325 г, скліканага дзеля абароны навукі аб боскасьці Госпада нашага Ісуса Хрыста супраць гэрэзіі Арыя. Сабор пакінуў нам Вызнаньне веры ("Нікейскае"), якое гаворым заўсёды на Літургіі.